Знайсці
02.11.2020 / 18:15

«Мне пох***, б**, я радзіму абараняю». Чулі, як міліцыянер мацюкамі гаворыць з вучнямі? Расказваем, што гэта было

Днямі ў інтэрнэт трапіў аўдыязапіс размовы міліцыянера з вучнямі брэсцкай школы №20. На аўдыя праваахоўнік мацюкаецца праз слова, кажа, што пратэстоўцаў «мала п***лі» (білі — «НН»), займаецца геапалітычнай асветай школьнікаў, распавядаючы, як «Грузія адсмоктвае ў Еўропы і Турцыі». Ну і без Украіны не абышлося.

«Можаце пра мяне хоць скардзіцца бацькам, хоць у інтэрнэце напісаць. Мне пох***, б**, я радзіму абараняю», — кажа дзецям міліцыянер.

Вось поўная версія аўдыя:

«Наша Ніва» адшукала аднаго з вучняў — Арцёма, і пагаварыла з самім хлопцам і з яго бацькам.

Арцём расказвае, што размова адбылася прыкладна два тыдні таму. Міліцыянер прыйшоў у школу, хлопцаў з некалькіх класаў забралі з заняткаў на прафілактычную гутарку.

«Прывялі ў кабінет, там было чалавек 30, можа. Я так зразумеў, што іншыя, можа прыходзілі па ўласным жаданні, але мяне мэтанакіравана забралі на гэтую сустрэчу. Прычынай, напэўна, стала тое, што мяне затрымлівалі ў жніўні», — кажа Арцём.

Па словах хлопца, 11 ці 12 жніўня яго на вуліцы Савецкай затрымаў АМАП.

«Сын пайшоў у горад, неўзабаве пачаліся пратэсты. Сын ішоў праз перакрытую вуліцу, спытаў дазволу прайсці. Ланцуг сілавікоў яго прапусціў, але праз квартал амапаўцы яго затрымалі. Адвялі ў аўтазак, затым адвезлі ў аддзяленне, пасля я неяк яго цудам забраў з РАУСа, — кажа бацька Валянцін. — Прычым калі я яго забіраў, мне далі паперу на подпіс, што я забіраю непаўналетняга сына і прэтэнзій да дзеянняў міліцыі не маю. У загадным тоне: пішы! Я падпісаў, бо інакш бы не аддалі сына.

Пратакол на Арцёма не складалі. Яго трохі пабілі, але не так моцна, як людзей у Мінску на Акрэсціна».

Пасля гэтага, кажа бацька, у сям'ю прыходзілі настаўніцы і завуч са школы — прычым бацька папярэджваў, што яго не будзе дома.

«У мяне была камандзіроўка, я казаў, што не змагу сустрэцца. Але школа адказвала, маўляў, адмяняйце вашу камандзіроўку! Я не мог, сказаў ім пра гэта. І ў выніку прыйшлі, калі мой непаўналетні сын быў дома адзін», — кажа Валянцін.

Арцём расказвае, што сапраўды ў верасні да яго прыйшла класная кіраўніца і яшчэ двое чалавек з адміністрацыі школы. Класная зайшла на хвілінку на кухню, пасля на ўваходзе ў кватэру правялі прафілактычную размову.

Ну і наступная прафілактычная размова была ў школе з міліцыянерам — тая самая.

«Міліцыянер расказваў, што не трэба парушаць закон, распіваць спіртныя напоі, усякае такое. А адзін хлопец, дзевяцікласнік, пачаў пытацца пра параненых падчас пратэстаў, — кажа Арцём. — Міліцыянер адказаў на павышаных тонах, што будзе размова пасля сустрэчы. І пасля адвёў таго хлопца і мяне ў іншы кабінет. Я пытанняў не задаваў, не ведаю, чаму ён павёў мяне таксама. Магчыма, ведаў, што мяне затрымлівалі.

У нас забралі тэлефоны: міліцыянер загадаў аддаць іх настаўніцы. Мы аддалі. Пасля мы ўтраіх зайшлі у кабінет. Там міліцыянер казаў тое, што на запісу.

Ён крычаў, было страшна, я не ведаў, чым гэта ўсё скончыцца. Аднакласнікі пасля казалі, што нават у калідоры чулі яго крыкі».

Па словах школьніка, размову з ім праводзіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста Аляксандр Навумавец. «Наша Ніва» звязалася з ім, каб пацвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю. Але Навумавец пачуў, што яго турбуюць журналісты і адразу кінуў слухаўку.

«Калі я паслухаў запіс, то быў у шоку. Колькі там нецэнзурнай лексікі вылілася на дзяцей — гэта жорсць нейкая, — кажа бацька школьніка. — Па-першае, я ў шаленстве ад таго, што настаўнікі пакінулі вучняў сам-насам з тым чалавекам, міліцыянерам я яго не магу назваць пасля такой размовы з падлеткамі. Па-другое, я калісьці сам працаваў у органах, быў кінолагам. І ў мой час за любое крывое слова міліцыянера б зацягалі б па пракуратурах. А тут проста адны мацюкі ў размове са школьнікамі! Я не разумею, як так адбываецца і якое права міліцыя мае так гаварыць з падлеткамі?

Я пакуль нікуды не скардзіўся, але я гэты выпадак проста так не пакіну. Пытанняў шмат і да міліцыі, і да школы. Буду разбірацца з сітуацыяй у тым ліку праз аддзел адукацыі».

Дырэктарка школы №20 Ірына Нікіфаравец адмовілася ад каментароў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28