Знайсці
02.11.2020 / 16:01РусŁacБел

Памёр эканаміст Уладзімір Карагін

bel.biz

У панядзелак раптоўна памёр шматгадовы кіраўнік бізнэс-саюзаў, старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета «Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва» Уладзімір Карагін. Яму было 68 гадоў.

Уладзімір Карагін нарадзіўся 20 красавіка 1952 года ў Пскове. Па адукацыі філосаф, эканаміст-менеджар, фінансіст.

З 1978 па 1992 год працаваў у БДУ і рэспубліканскім Міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін народнай гаспадаркі.

З 1993 года заснавальнік, рэктар, прафесар недзяржаўнага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (потым — ганаровы рэктар).

З 1988 года Карагін узначальваў грамадскія аб'яднанні прадпрымальнікаў і працадаўцаў на мясцовым, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. З 2006 года ўзначальваў Каардынацыйны савет па развіцці і прасоўванні Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі, рэдакцыйную камісію НПББ.

23 жніўня 2007 года абраны старшынёй Вышэйшага Каардынацыйнага савета «Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера