Знайсці
02.11.2020 / 15:44РусŁacБел

Выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Дуліна атрымала 14 сутак арышту

Наталля Дуліна. Фота з тэлеграма

Суд Ленінскага раёна Мінска арыштаваў на 14 сутак звольненую дацэнтку кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлю Дуліну​. Справу вяла суддзя Таццяна Шоцік, піша Радыё Свабода.

Наталлі Дулінай інкрымінаваўся артыкул 23.34 — удзел у пікетаванні 26 кастрычніка каля будынка юрыдычнага факультэта​.

Наталля ад тлумачэнняў у судзе адмовілася. Ад абаронцы таксама адмовілася.

Наталлю Дуліну затрымалі каля МДЛУ 30 кастрычніка. У гэты дзень каля МДЛУ прайшла акцыя салідарнасці з адлічанымі студэнтамі і звольненымі выкладчыкамі. У ёй узялі ўдзел студэнты, іх бацькі, выкладчыкі і выпускнікі.

Яна актыўна выступала супраць выключэння студэнтаў.

Наталля Дуліна адпрацавала ў МДЛУ 29 гадоў. Універсітэт у знак салідарнасці з калегамі пакінула і прафесар кафедры агульнага мовазнаўства Алена Лукашанец.

«Прыняла рашэнне, што па ўласным жаданні заяву не напішу»: з МДЛУ звальняюць найлепшую італьяністку краіны

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера