Знайсці
02.11.2020 / 15:09РусŁacБел

Лукашэнка аб пратэстоўцах: Вы парушаеце грамадскі парадак, кідаецеся на міліцыю і іншае — там букет парушэнняў

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з мітрапалітам БПЦ Веніямінам, піша БелТА.

Лукашэнка звярнуў увагу, што пратэстоўцы называюць сябе мірнымі, бо яны, па іх жа заявах, не парушаюць заканадаўства. Аднак грамадзяне выходзяць на няўзгодненыя, а значыць, незаконныя дэманстрацыі.

«Яны цяпер ужо нават не мірныя акцыі. Вы парушаеце грамадскі парадак, кідаецеся на міліцыю і іншае — там букет парушэнняў. Якія ж тут могуць быць паблажкі, калі вы парушаеце закон? — спытаў Лукашэнка. — Калі вы хочаце падыскутаваць: студэнты ў ВНУ сабраліся і абмеркавалі. Але я ж разумею, адкуль ногі растуць, хто ім падкідвае гэтыя ідэі: ідзіце на канфрантацыю, здымайце, у Telegram-каналы ўкідвайце — за гэта мы вам грошы дамо. Мы ж бачым гэта».

«Таму я не супраць іншадумства. Наадварот, усё маё жыццё сведчыць аб тым, што ў нас заўсёды былі розныя пункты гледжання і розныя меркаванні. Нават вось я кажу, што мы падтрымліваем усе канфесіі. А колькі іх, і злічыць цяжка», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера