Знайсці
02.11.2020 / 14:58

Пытаўся пра курс даляра, а дзяўчаты закідвалі яму восеньскае лісце з прагулак: як Пальчыс сядзеў 30 сутак

Студэнтка Насця адбывала адміністатыўны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў 24-й камеры. Гэта акурат насупраць 15-й, дзе сядзеў блогер Эдуард Пальчыс.

З 27 верасня месцазнаходжання Пальчыса было невядомае, потым ён знайшоўся на Акрэсціна. 

Студэнтка расказала «Нашай Ніве», як ён там быў. 

Павялічыць

«Здаецца, у яго была або 4-мясцовая, або 6-мясцовая камера, большую частку часу ён сядзеў адзін. Перыядычна да яго кагосьці падсаджвалі, але мы не зразумелі, хто гэта быў і для якіх мэтаў, бо іх хутка выводзілі. Нам удавалася пагаварыць, калі нас кармілі: тады адкрываюцца «кармушкі», ёсць магчымасць убачыць, што адбываецца насупраць, перакінуцца парай словаў. Нешта сказаць пра маральны стан Эдуарда цяжка, вядома, ён прыгнечаны, але настрой усё ж больш бадзёры за той, які можна было б чакаць.

Ніякая карэспандэнцыя да яго не даходзіла, на прагулкі не выводзілі, перадач не было таксама. Скардзіўся, што месяц не можа пазногці пастрыгчы. Ён іранізаваў, што калі яму «прышыюць» крыміналку, то стане прасцей, бо для крымінальных умовы існавання мягчэйшыя. 

Цікавіўся ў нас пра навіны, пытаўся, які цяпер курс даляра. А мы яму закідвалі праз кармушку лісцікі з дрэваў, якія падбіралі на вуліцы на прагулцы. Калі ставяць насупраць камеры тварам да сцяны, то можна закінуць.

У той дзень, калі яго меліся адпускаць, на абыходзе сказалі, што адпусцяць у 14:30. Але раней за гэты час да яго прыйшлі і паведамілі, што «перазатрымліваюць» у рамках нейкай крымінальнай справы. Эдуард перапытаў, што за справа, але мы не чулі адказу — імаверна, яму паказалі ў пісьмовым выглядзе.

Таксама быў момант, што прасілі падпісаць адмову ад адваката: маўляў, ён «непатрэбны на гэтым этапе». Я не ведаю, ці падпісаў Пальчыс. Пасля таго мы яго не бачылі, імаверна, яго перавялі ў іншую камеру або іншую ўстанову». 

Чытайце таксама. Ён паказаў, што беларуская нацыянальная ідэя можа быць папулярнай. Чаму Эдуард Пальчыс — круты

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31