Знайсці
02.11.2020 / 14:37

Лукашэнка па-новаму выказаўся наконт запрашэння Папы ў Беларусь

Павялічыць

БелТА

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з мітрапалітам БПЦ, Патрыяршым экзархам усёй Беларусі Веніянінам, піша БелТА.

«Вельмі шмат размоў з нагоды візіту Папы: запрашэнне і гэтак далей. Я хачу, каб вы ведалі маю пазіцыю, і грамадства павінна гэта пачуць. Папа Рымскі — кіраўнік дзяржавы і царквы, таму запрашэнне, калі яно паследуе з Беларусі,

павінна быць ад кіраўніка дзяржавы і Праваслаўнай царквы, з якой у каталікоў ёсць маса праблем», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ён не хоча «апынуцца паміж молатам і кавадлам і стварыць нейкія нязручнасці». Паводле яго слоў, ён абмяркоўваў гэтае пытанне з Папам Рымскім, і кіраўнік Каталіцкай царквы паставіўся да яго з разуменнем.

«Таму ўсякія інсінуацыі, размовы, што, вось, ледзь не інкогніта прыедзе Папа Рымскі, тут збярэцца натоўп з усёй Еўропы… Натуральна, прыедуць каталікі з усёй Еўропы, і сто, і дзвесце тысяч, — гэта факт.

Але падстаўляць Папу пад гэтыя праблемы, дзе дзяржава запрашае, а праваслаўная царква, галоўная наша канфесія, і наш патрыярх будзе не згодны, мы на гэта ніколі не пойдзем. Мы раскольнікамі не былі і не будзем, — падкрэсліў Лукашэнка.

— Я не супраць, каб і Папа, не кажучы ўжо пра нашага Патрыярха і гэтак далей, прыязджалі да нас сюды. Але павінна быць агульная згода на гэта. Гэта не павінна нанесці непапраўны раскол. Таму не трэба наконт гэтага весці нейкія незразумелыя размовы і ў палітычнай гульні разыгрываць гэтую карту. Гэта непрымальна».

Раней тон заяў Аляксандра Лукашэнкі наконт візіту Папы быў іншым.

Папы не раз прыязджалі ў Літву, Украіну, Польшчу, Грузію, Латвію, іншыя краіны Еўропы, але ніколі не былі ў Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31