Знайсці
02.11.2020 / 14:03

Адразу 231 затрыманы на маршы ў Курапаты стаў падазраваным па крымінальнай справе. Сярод іх трое журналістаў «Белсата»

Павялічыць

Як стала вядома Tut.by, следчыя Першамайскага раёна Мінска распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Многія з тых, хто быў затрыманы ўчора, цяпер падазраваныя па гэтым артыкуле.

Пасля затрыманняў падчас нядзельнага маршу стала з'яўляцца інфармацыя, што разам з абвінавачваннем паводле ўжо звыклага артыкула 23.34 КаАП, людзей таксама прызнаюць падазраванымі паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). І гаворка ідзе не аб адзінкавых выпадках, па непацверджанай інфармацыі, толькі ўчора некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі такі статус. Сёння гэтая лічба можа павялічыцца.

Як удалося даведацца Tut.by, затрыманых падчас нядзельнага маршу дастаўлялі ў Першамайскае, Фрунзенскае РУУС, далей паведамлялі пра арт. 342 КК і пасля допыту адпраўлялі ў Жодзіна або на Акрэсціна. Але такая схема, кажуць, працавала і ў іншых аддзяленнях міліцыі.

— Мужа па адміністрацыйнай справе затрымалі ў нядзелю ў раёне вуліцы Сядых, але следчы ў РУУС дапытваў ужо па крымінальнай справе, — распавядае мінчанка Марына. — Цяпер муж падазраваны па арт. 342 КК, яго павезлі ў Жодзіна. Следчы сказаў адвакату, што многія затрыманыя праходзяць падазраванымі па крымінальнай справе.

Адзін са сталічных адвакатаў пацвярджае Tut.by: пасля ўчорашняй акцыі ягоны кліент таксама стаў падазраваным паводле арт. 342 КК, яго павезлі ў Жодзіна. У іншага абаронцы двое затрыманых праходзяць па крымінальнай справе. Каментуючы інфармацыю аб некалькіх дзясятках падазраваных, адвакат адзначае, што гэта «цалкам магчыма».

— Цяпер у юрыдычныя кансультацыі паступаюць масавыя заяўкі на ўдзел адваката ў справах паводле арт. 342 КК, — адзначае абаронца. — Тое, што было ўчора, нейкае ноу-хау, бо папярэднія нядзельныя маршы нічым не адрозніваліся ад гэтага. Першамайскі РАСК Мінска распачаў крымінальную справу ў дачыненні да неўстаноўленай асобы, я так разумею, затрыманых будуць прызнаваць падазраванымі.

Чаму справу завялі следчыя Першамайскага раёна, тлумачыцца тым, што марш 1 лістапада праходзіў у асноўным на тэрыторыі менавіта гэтага раёна. Далей узнікае пытанне: пасля суда па адміністрацыйнай справе адпусцяць ці гэтых людзей дадому або яны застануцца за кратамі ў рамках артыкула. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад штрафу да трох гадоў пазбаўлення волі.

Па паведамленні «Белсата», падазраванымі па крымінальнай справе таксама сталі журналісты Зміцер Буянаў, Дзмітрый Краўчук і Арцём Багаслаўскі.

Пазней СК паведаміў, што 231 чалавек прызнаны падазраваным па справе аб масавых беспарадках 1 лістапада.

«Паводле звестак следства, 1 лістапада на тэрыторыі сталіцы прайшлі несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, падчас якіх затрыманыя некалькі соцень грамадзян, якія груба парушылі грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне працы транспарту і арганізацый. Таксама пашкоджаныя аб'екты гарадской інфраструктуры і аўтамабіль органаў унутраных спраў.

Заведзена крымінальная справа па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх па ч. 1 арт. Падазраваным па справе прызнаны 231 чалавек, яны дапытаныя пра абставіны здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў.

Праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне іншых асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Кацярына Барысевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31