Знайсці
02.11.2020 / 12:35РусŁacБел

Смаргонскіх актывістаў, што прыйшлі да дома старшыні райвыканкама, затрымалі

Учора смаргонскія актывісты прыйшлі да дома старшыні райвыканкама ў Жодзішках. Іх затрымалі. Праваабаронца Алесь Дзергачоў расказаў падрабязнасці, піша «Рэгіянальная газета»:

— Затрымана было восем чалавек. Але ў выкладзеным відэа ўсе непазнавальныя. Падазраюцца актывісты са Смаргоні па артыкуле 23.34 — Несакцыянаванае масавае мерапрыемства. 

Пад вартай застаюцца Пётр Аскерка, Зміцер Грыневіч і Сяргей Трай. Відавочна, на іх складзеныя пратаколы і яны застануцца там да суда. Астатнія вызваленыя. Але аднаму, Уладзіміру Казлоўскаму, уручылі позву аб яўцы ў РАУС 3 лістапада ў 15:00.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера