Знайсці
02.11.2020 / 11:19РусŁacБел

Два гады «хіміі» за абразу суддзі. У Магілёве — першы асуджаны па «крыміналцы» палітычны актывіст

spring96.org

29 кастрычніка ў Магілёве ў судзе Магілёўскага раёна скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да актывіста Станіслава Паўлінковіча, якога абвінавацілі ў абразе суддзі (391 КК РБ) суда Ленінскага раёна Аксаны Ратнікавай у маі 2020 года, піша spring96.org.

Суддзя Курпачэнка прызначыў Паўлінковічу 3 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу з вызваленнем ад пакарання тэрмінам на 1 год з прычыны амністыі.

Падзеі, пра якія вядзецца гаворка, адбыліся вясной.

У канцы красавіка — пачатку мая група магілёўцаў пачала збірацца ў цэнтры горада для «кармлення галубоў» (так у Брэсце называліся сходы праціўнікаў акумулятарнага завода). На адным з такіх сходаў 2 мая прысутнічаў і Паўлінковіч.

8 мая яго затрымалі, пасля чаго склалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Па гэтай справе Стас атрымаў 15 сутак арышту.

За пару дзён да вызвалення, 21 мая, Паўлінковіча зноў вывезлі на суд. Па версіі супрацоўнікаў Ленінскага РАУС, яшчэ падчас затрымання 8 мая актывіст не падпарадкаваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, а таксама абразіў іх. Па гэтых фактах на актывіста склалі яшчэ два пратаколы — па арт. 23.4 і арт. 23.5 КаАП. 

Па адным з пратаколаў Паўлінковічу далі 1215 рублёў штрафу, па другім — яшчэ 15 сутак арышту. Менавіта ў гэты момант Стас не стрымаўся і абразіў суддзю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930