Знайсці
02.11.2020 / 10:02РусŁacБел

Экс-міністр Каранік спрагназаваў, колькі нам яшчэ жыць з каранавірусам

Фота Надзеі Бужан

Сваё меркаванне кіраўнік Гродзеншчыны, экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік выказаў у інтэрв'ю СТБ.

«Спадзяёмся, што ўздым каранавіруса [другая хваля пандэміі] не працягнецца да лютага 2021 года, і мы будзем бачыць у найбліжэйшыя паўтара-два месяцы ўжо лічбы па зніжэнні захворвання», — пракаментаваў ён.

Уладізмір Каранік дадаў, што для хутчэйшага сыходу ад другой хвалі кавіда беларусы павінны самі дапамагчы працэсу. Гэта значыць выконваць правілы гігіены, знізіць кантактаванне, выконваць самаізаляцыю і гэтак далей.

Учора ў Беларусі было зафіксавана, паводле Мінздароўя, 970 новых выпадкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера