Знайсці
01.11.2020 / 12:32

Папрасілі сфатаграфавацца: як у Гродне затрымлівалі БЧБ-нявесту

Іна Зайцава паехала ў суботу ў Гродна падтрымаць рабочых ААТ «Гродна Азот» разам з сяброўкай і бацькам, піша «Салідарнасць».

Павялічыць

— Яны прыехалі да завода, але там нікога не было, паехалі ў горад, прагуляліся па вуліцы Савецкай. Іна тэлефанавала і казала, што практычна ўсіх людзей разагналі, вакол шмат АМАПа, таму яны таксама збіраюцца з'язджаць. Па дарозе Іне нехта патэлефанаваў і папрасіў спыніцца, каб сфатаграфавацца.

Яе часта пра гэта просяць, калі яна дзесьці з'яўляецца ў сваёй сукенцы. Тыя, хто тэлефанаваў, прадставіліся падпісчыкамі яе блога. Калі яны спыніліся, пад'ехаў АМАП, — распавёў «Салідарнасці» муж Іны Андрэй са слоў яе бацькі, якога ўначы адпусцілі.

Па словах бацькі, Іну жорстка выцягнулі з машыны, больш ён не бачыў прымянення да яе фізічнага гвалту.

— У цесця ў машыне знайшлі рыдлёўку, якой ён, як і ўсе кіроўцы, разграбае снег. Адзінае, на гэтай лапаце ёсць налепка «Пагоня». Гэтак жа ён рыбак, і ў яго ў машыне ёсць спецыяльныя нажы для рыбалкі, да іх таксама прычапіліся і адправілі на экспертызу, каб усталяваць, ці з'яўляюцца яны халоднай зброяй, — пералічыў Андрэй «абцяжваючыя абставіны».

Тым не менш, бацьку адпусцілі ноччу.

Па Іне, як мяркуецца, суд адбудзецца ў панядзелак, — перадаў Андрэй са слоў жонкі, якая адзін раз патэлефанавала яму з РУУС.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28