Знайсці
23.10.2020 / 12:381РусŁacБел

Памёр адзін з найстарэйшых беларускіх пісьменнікаў Віктар Швед

Яму было 95 год

Фота з фэйсбука Яраслава Іванюка

«Учора, 22 кастрычніка, у свой валошкавы свет адышоў нестар беларускай літаратуры на Беласточчыне Віктар Швед…Няхай зямля Табе будзе пухам, дарагі Віктар…», — напісаў у сваім фэйсбуку Яраслаў Іванюк.

Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў в. Мора пад Гайнаўкай. Скончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве, аддзяленне журналістыкі, а затым аддзяленне беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў журналістам у беластоцкай «Ніве», рэдактарам у выдавецтве «Кніжка і веды» ў Варшаве. 

Аўтар зборнікаў некалькіх вершаў: «Жыццёвыя сцежкі» (1967), «Дзяцінства прыстань» (1975), «Дружба» (Мінск, 1976), «Мая зяпёная Зубровія» (Мінск, 1990), «Родны схоў» (1991), «Вясёлка» (1991), «Вершы Натальцы» (1998).

У 2015-м быў узнагароджаны ордэнам Скарыны «за актыўную дзейнасць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры, значны асабісты ўклад у развіццё міжкультурных сувязей і ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай (2015).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера