Чаму ў патрыярха і епіскапаў бел-чырвона-белыя стужкі на мантыях і гербах?
Што азначае бел-чырвона-белая стужка на гербах і вензелях праваслаўных епіскапаў і нават самога Патрыярха Маскоўскага і Усёй Русі Кірыла? Чаму Патрыяршы Экзарх Усёй Беларусі Мітрапаліт Веніямін, як таксама ягоныя папярэднікі мітрапаліты Філарэт і Павел, у час сваіх урачыстых прамоў апранаюць мантыі, аздобленыя такой стужкай? Што гэта сімвалізуе і адкуль бярэ пачатак, тлумачыць кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў.
Павялічыць
Патрыярх Маскоўскі Кірыл і Патрыяршы Экзарх Беларусі Веніямін (злева) пасля ўзведзення апошняга ў сан. Vitprav.by
Замест золата і срэбра
Калі зайсці на афіцыйныя сайты епархій Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама Рускай і Украінскай, можна пераканацца, што абавязковым элементам манаграмы, вензеля ўсіх іерархаў Царквы пачынаючы ад епіскапа з’яўляецца бел-чырвона-белая стужка. У аснову гэтых вензеляў пакладзена традыцыйная архірэйская мантыя, праз якую сапраўды ў тры шэрагі ідуць тры стужкі характэрных колераў....
Каб прачытаць, трэба быць падпісчыкам ці аплаціць доступ.