Электрык, які стаў прэзідэнтам
Калі ў 1983 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія міру, Лех Валенса не наважыўся паехаць яе атрымаць. Ён баяўся, што ўлады не ўпусцяць яго назад у Польшчу. Замест яго прэмію атрымала ягоная жонка Данута. Ён стаў першым рабочым у гісторыі, які атрымаў Нобеля. На той момант яго акурат выпусцілі з-пад нагляду і ён ізноў уладкаваўся на сваю суднаверф. Тады ў іх з Данутай было ўжо сямёра дзяцей. Пасля народзіцца яшчэ і восьмы. Нават з гэтых фактаў вы можаце зразумець, што Валенса стаў лідарам не выпадкова. Гэта чалавек харызматычны і нешараговы.
Лех Валенса, 1980 год. Аўтар фота невядомы.
Агент Болек
Найбольшая спрэчка вакол Валенсы ўспыхнула не ў гады падполля, а праз шмат часу пасля таго, як ён ужо сышоў з палітыкі, у 2008 годзе. Тады ўскрыліся дакументы, што ад 1970 да 1976-га, за 4 гады да «Салідарнасці», Валенса быў стукачом польскай Службы бяспекі пад псеўданімам Болек і сачыў за калегамі па заводзе....
Каб прачытаць, трэба быць падпісчыкам ці аплаціць доступ.