Знайсці
08.10.2020 / 07:45РусŁacБел

На Зямлі пабіты новы тэмпературны рэкорд

У верасні 2020 года тэмпература на паверхні Зямлі была вышэйшай, чым у любы іншай вераснёўскі перыяд за ўсю гісторыю назіранняў. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе праграмы маніторынгу Зямлі Еўрапейскага Саюза Copernicus на партале Phys.org.

Даследчыкі высветлілі, што 2020 годзе сярэднія тэмпературы ў студзені, маі і верасні пабілі рэкорды. Паводле звестак навукоўцаў, за ўвесь 2020 год у гэтых месяцах тэмпература адпавядала месячным значэнням 2016 года. Менавіта 2016 год з'яўляецца самым гарачым у гісторыі. У часе даследавання навукоўцы высветлілі, што Зямля нагрэлася на 1,3 градуса паводле Цэльсію вышэй за даіндустрыйны ўзровень. Яны адзначылі, што такі паказчык блізкі да значэння ў 1,5 градуса, пры якім могуць пачацца сур'ёзныя наступствы з-за занадта высокай тэмпературы.

Рэкордныя тэмпературныя значэння ў верасні былі ўсталяваныя на поўначы Сібіры. Анамальная спякота была і на Блізкім Усходзе. Паводле інфармацыі навукоўцаў, асабліва гэта было прыкметна ў Турцыі, Ізраілі і Іарданіі. Акрамя таго, нязвыкла гарачае надвор'е было ў Паўночнай Афрыцы, Тыбеце і Каліфорніі.

Даследнікі адзначылі, што кожнае дзесяцігоддзе з канца 1970-х гадоў глабальныя тэмпературы падымаліся на 0,2 градуса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930