Знайсці
29.09.2020 / 21:05РусŁacБел

«Сабачку» — гэта ўвогуле смешна». Ціханоўская выказалася аб праўладных мітынгах і сцягах на аўтазаках

Пра гэта вялося ў выпуску праграмы відэагутарак «Ток», гераіняй якога стала Святлана Ціханоўская.

— Як вы глядзіце на спробы ўладаў паказаць, што за імі хтосьці стаіць? Напрыклад, яны звезлі дзясяткі аўтобусаў з жанчынамі з дзяржаўных арганізацый, каб Лукашэнка выступіў перад імі. Каб яшчэ раз сказаць, што сілавікі ў нас добрыя, катаванняў не было, улада была абраная, 80% беларусаў прагаласавалі за Лукашэнку.

— Ведаеце, я нават не ведаю, для каго ўвогуле ўсё гэта робіцца. Каб зняць нейкую карцінку і недзе трансляваць у праўладнай прапагандзе? Не ведаю, таму што народ разумее, што да чаго, гэта выклікае толькі смех у людзей. Дзе яны гэта будуць паказваць? У Расіі? Ну смешна. Людзям ёсць нагода павесяліцца.

Разумееце, у нас на дэманстрацыі людзі выходзяць ад чыстага сэрца, з ідэйных перакананняў, таму што ўсё, гэта край, так далей ужо жыць нельга. І тут жа — не ведаю, што там за дарадцы сядзяць наверсе, — дакладна такі самы робяць праўладны мітынг. Навошта? Прыдумайце штосьці сваё. У нас людзі за ідэю, а ў вас… Жаночы марш — яны жанчын збіраюць на гэтым стадыёне. Ну смешна проста. Ну гэта, можа быць, нейкая інфанагода для іх.

Я нават не ведаю, як пра гэта гаварыць, таму што ўсё настолькі цынічна і недарэчна. І ўсе ўсё разумеюць, гэтыя жарты… Навошта яны даюць нагоды для нейкіх мемаў? «Сабачку» — гэта ўвогуле смешна. У нас крэатыўны народ, яны бачаць, што адбываецца, і перавернуць усё так, каб гэта высмеяць, бо гэта насамрэч смешна. 

— А цяперашні беларускі дзяржаўны сцяг на аўтазаку як вы ўспрымаеце?

— Аўтазак стаў сімвалам сыходзячай улады. Яны, напэўна, хапаюцца за любую магчымасць паказаць, што яны значныя. Ну так, аўтазакі для іх значныя, а для людзей, як мы казалі, гэта проста машына. Я ўвесь час кажу: гэта нейкае дно, якое прабіць немагчыма, але яны апускаюцца ўсё ніжэй і ніжэй, кожны раз прабіваючы гэтае дно. Куды ўжо далей?

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера