Знайсці
29.09.2020 / 19:19РусŁacБел

У Гродне затрымалі актывістку «Страны для жизни» Юлію Карначову. Дома — ператрус

Юлію Карначову затрымалі ў Гродне 29 верасня каля 13.00, калі яна з прыяцелем накіроўвалася да адваката. Аўтамабіль Jeely ехаў за актывісткай ад яе дома ў мікрараёне Баранавічы. Каля прыпынку супрацоўнік ДАІ загадаў кіроўцу спыніцца, двое міліцыянтаў у грамадзянскай форме папрасілі Юлію выйсці з аўтамабіля і затрымалі, піша Hrodna.life.

Яе павезлі дадому і правялі там ператрус. Затым, па паведамленнях прыяцеля, яе павезлі ў Следчы камітэт «пагутарыць». Тэлефон Юліі адключаны.

Юлія Карначова — актывістка «Страны для жизни». Раней яе судзілі за ўдзел у пікетах.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930