Знайсці
29.09.2020 / 16:4318РусŁacБел

«Паспешныя кантакты з дзіўнымі суб'ектамі не будуць мець сэнсу»: МЗС пракаментавала сустрэчу Макрона і Ціханоўскай

Так прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз адказаў на пытанне Інтэрфакса-Захад. Адказ змешчаны на сайце беларускага ведамства.

«Вы ведаеце, парадак дня візіту прэзідэнта Францыі Э. Макрона ў літоўскую сталіцу не асабліва здзіўляе. У прынцыпе, ствараецца ўстойлівае адчуванне, што ў Літве з'явілася новая славутасць, якую ўсім абавязкова навязваюць для наведвання.

З прафесійнага пункту гледжання скажу, што не трэба цешыць сябе ілюзіямі. Нейкія паспешныя кантакты з дзіўнымі суб'ектамі не маюць і не будуць мець ніякага практычнага сэнсу.

У дыпламатыі досыць усімі прызнаных цывілізаваных інструментаў, з дапамогай якіх можна весці дыялог і адстойваць інтарэсы. Гэтыя інструменты з'яўляюцца значна больш эфектыўнымі, чым спробы грубага ціску і навязвання сваёй волі суседу.

Дарэчы, вось знешняя палітыка Беларусі заўсёды грунтавалася на міжнародным праве і іншых цалкам зразумелых, лагічных прынцыпах. Гэта дзяржаўны інтарэс і канкрэтныя інтарэсы людзей, інтарэсы бізнэсу, гандлю, бяспекі, інфраструктуры і гэтак далей. Такая адкрытая і ясная пазіцыя зразумелая і для нашых партнёраў.

Глыбокі, крытычна думаючы даследчык нашай незалежнай знешняй палітыкі пацвердзіць, што яна таксама заснавана на каштоўнасцях, звязаных з прынцыпамі міжнароднага права.

На гэтым фоне нам, напрыклад, складана каментаваць алагічныя эмацыйныя рухі цела, часам мяжуюць з істэрыкай, нашых балтыйскіх суседзяў. Пашырылі санкцыйныя спісы … што ж, з сённяшняга дня, як і абяцалі, мы таксама ўводзім у дзеянне зваротныя сіметрычныя абмежавальныя меры па кожнай з гэтых краін. Мы казалі, што гэта сыходная спіраль, запушчаная з падачы асобных літоўскіх кіраўнікоў. Будзем адказваць і далей, але ніколі не будзем ініцыяваць падобныя крокі.

І хто ад гэтага выйграе? Можа быць, асабіста Л. Лінкявічус, якому трэба зрабіць усё, каб яго заўважылі перад будучымі выбарамі. На яго зарплату гэта дакладна не паўплывае, у адрозненне ад даходаў літоўскіх бізнэсменаў і падаткаплацельшчыкаў, якія звязаны сумеснымі праектамі, здзелкамі і інвестыцыямі з суседняй краінай. Толькі за мінулы год Літву наведала каля 600 тысяч беларусаў, якія там пакінулі амаль 1 млрд. еўра. Беларусь забяспечвае штогод больш за траціну загрузкі АТ «Літоўскія чыгункі» … можна працягваць і далей. Хоць, напэўна, у геапалітычных маштабах асобных літоўскіх палітыкаў гэта і невялікія лічбы.

Але вось мы не зможам зразумець, як ва ўгоду нейкім сваім эфемерным амбіцыям можна здзяйсняць такія недасканалыя крокі», — заявіў Анатоль Глаз

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930