Знайсці
29.09.2020 / 15:51РусŁacБел

Святлана Алексіевіч атрымае найвышэйшую культурную ўзнагароду Даніі

Фота Надзеі Бужан

Капенгагенскі ўніверсітэт абвясціў аб прысуджэнні беларускай пісьменніцы, нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч прэстыжнай прэміі Sonning Prize, піша Радыё Свабода.

«Мы з нецярпеннем чакаем магчымасці вітаць Святлану Алексіевіч і адзначыць яе працы і ўклад у еўрапейскую культуру», — сказаў Хэнрык Вэгенэр, рэктар Капенгагенскага ўніверсітэта.

Прэмія, названая ў гонар дацкага пісьменніка Карла Ёхана Сонінга (1879-1937), была ўпершыню прысуджана ў 1950 годзе Ўінстану Чэрчылю.

Сярод іншых папярэдніх лаўрэатаў — Нільс Бор, Лоўрэнс Аліўе, Інгмар Бергман, Вацлаў Гавэл, Ёрн Утцан і Ларс фон Трыер.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930