Знайсці
29.09.2020 / 14:176РусŁacБел

Мінчукам, якія стаялі ў чарзе па каву, далі па 7 сутак арышту

28 верасня каля кавярні на Маякоўскага, 160 сабраліся мясцовыя жыхары. Такім чынам яны хацелі сімвалічна падтрымаць маленькую кавярню «Star Coffee», якая частавала іх кавай падчас акцый. Сімволікі ў людзей не было, хтосьці стаяў у чарзе, хтосьці сядзеў унутры ці стаяў ля ўвахода…

Скончылася прыездам аўтазака і затрыманнямі. Некаторых людзей схавалі ў кавярні, некаторыя збеглі. Але траіх сілавікі ўсё ж затрымалі.

Іх адвезлі ў Ленінскае РУУС. Аднаго адпусцілі ўвечары, бо ён адзінокі бацька. Але перад тым склалі пратакол і сказалі чакаць выкліку ў суд.

Двух адправілі ў ізалятар на Акрэсціна. Сёння быў суд па скайпе. Двое мужчын, 35-гадовы Аляксандр і 24-гадовы Яўген, атрымалі кожны па 7 сутак.

«Муж інжынер-энергетык. Працуе ў прыватнай фірме, дырэктар яго падтрымлівае, таму праблем на працы не будзе. Але сам факт: муж проста сядзеў і піў каву, там не было ні сцягаў, ні лозунгаў, гэта быў не мітынг. І цяпер ён на сутках», — наракае жонка Аляксандра.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930