Знайсці
29.09.2020 / 12:463РусŁacБел

Вясноўцы прызнаюць маладзечанцаў Пяскова і Еўсцягнеева палітвязнямі

На фота Уладзіслаў Еўсцягнееў, rh.by

Сёння суд Маладзечанскага раёна прысудзіў Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцягнееву, якіх судзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПа з ужываннем гвалту падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, тры гады і тры месяцы ды роўна тры гады калоніі адпаведна.

Прысуд вынесла Вікторыя Паляшчук.

Як заявіў «Нашай Ніве» праваабаронца пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, яны прызнаюць хлопцаў палітычнымі вязнямі.

«У Маладзечне праводзілі мірныя сходы, якія з'яўляюцца такімі па стандартах АБСЕ. Яны не неслі пагрозы жыццю і здароўю грамадзян або нацыянальнай бяспецы. Пры гэтым, людзі былі атакаваныя міліцыяй, якая спрабавала спыніць сход, у тым ліку дэманстравалася табельная зброя. У выніку гэтага і атрымалася сітуацыя, справакаваная такой рэакцыяй міліцыі. Пры гэтым, абвінавачаныя Пяскоў і Еўсцягнееў не нанеслі супрацоўнікам фізічнай шкоды — тыя не выстаўлялі адпаведных позваў. Таму так, мы будзем прапаноўваць на абмеркаванне шырокай праваабарончай кааліцыі пытанне аб прызнанні іх палітвязнямі, бо прысуд занадта жорсткі і, пры адсутнасці палітычных матываў, быў бы меншым», — сказаў Стэфановіч.

Двум маладзечанцам далі па тры гады за спробу адбіць у амапаўцаў затрыманага на акцыі за свабодныя выбары

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930