Знайсці
29.09.2020 / 11:591РусŁacБел

Лукашэнка пра ўзаемадзеянне з Расіяй: Нельга дабіцца сур'ёзных зрухаў без выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў

Пра гэта ён заявіў падчас выступу на пленарным пасяджэнні VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, піша БелТА.

Зварот прайшоў у відэафармаце. Лукашэнка нагадаў пра шэраг двухбаковых праграм, якія ўжо рэалізуюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы ў розных сферах. У прыватнасці, ВНУ дзвюх краін задзейнічаны ў сумесных адукацыйных і навуковых праектах, каля 11 тысяч беларусаў навучаюцца ў расійскіх ВНУ і больш за 1,5 тысячы расіян — у Рэспубліцы Беларусь.

— Але супрацоўніцтва ў сферы адукацыі трэба развіваць яшчэ больш актыўна ў рамках студэнцкіх абменаў, стажыровак, форумаў і канферэнцый, студэнцкіх атрадаў, — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён згадаў пра больш чым 50 праграм Саюзнай дзяржавы, якія рэалізуюцца з 2000 года ў сферы высокіх тэхналогій і стварэння інавацыйнай прадукцыі, і заклікаў захаваць існуючую дынаміку.

— Урадам удалося знайсці кампрамісы ў пытаннях паставак нафты ў гэтым годзе, будаўніцтва БелАЭС, змены ўмоў дзяржаўнага крэдытавання, — таксама падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930