Знайсці
29.09.2020 / 10:25РусŁacБел

Памерла заслужаная артыстка Беларусі Тамара Мужэнка

Заслужаная артыстка Беларусі, актрыса тэатра і кіно Тамара Мужэнка пайшла з жыцця 28 верасня. Ёй быў 81 год, паведамляюць «Мінск-навіны».

Яна працавала ў тэатры-студыі кінаакцёра з 1981 г. — практычна з моманту яго заснавання. Там яна сыграла дзясяткі роляў у больш чым 40 сезонах. Да гэтага актрыса працавала ў Беларускім тэатры лялек і Тэатры юнага гледача.

Публіцы Тамара Мужэнка стала вядомая дзякуючы кіно. Згуляла яркія ролі ў такіх фільмах, як «Вуліца малодшага сына», «Саша-Сашанька», «Іван Макарыч», «Час яе сыноў», «Расклад на паслязаўтра», «Трэцяга не дадзена», «Людзі на балоце» «Францыск Скарына» ды інш.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера