Знайсці
28.09.2020 / 21:338РусŁacБел

Намеснік міністра спорту: Спартсмены, з якімі я размаўляў, потым дзякавалі, што адвёў іх з крывой дарожкі

Міхаіл Партной, намеснік міністра спорту і турызму Беларусі, у размове з карэспандэнтам Tribuna.com адказаў на паведамленні пра ціск з яго боку на спартоўцаў, якія выказваюцца пра падзеі, што адбываюцца ў Беларусі, і ходзяць на мірныя акцыі пратэсту.

«Што тычыцца размоў маіх са спартоўцамі, то, паўтаруся, ніякіх пагроз не было. Усё лаяльна, спакойна. Прабачце, я кандыдат палітычных навук, у мяне чатыры вышэйшыя адукацыі. Мне цалкам хапае слэнгу, размоўнага запасу, каб нармальна пагаварыць. Але я заўсёды кажу свядома. І магу сказаць, што тыя спартсмены, з якімі я праводзіў дыялог, потым дзякавалі за тое, што адвёў іх з крывой дарожкі. Цяпер гэтыя спартсмены займаюцца справай, яны нацэлены на вынік. Я размаўляў і з баксёрамі, і з барцамі, і з лёгкаатлетамі. Людзі адышлі ад гэтага [выказвання незадаволенасці], цяпер працуюць на спартыўны вынік, збіраюцца праслаўляць нашу краіну, а не наадварот — дзяліць, дзярбаніць, ствараць нервозны мікраклімат у калектывах. Гэта нам не трэба. Мы ўпэўненыя ў сваіх сілах. Мы пераможам», — сказаў Партной.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера