Знайсці
28.09.2020 / 11:283РусŁacБел

Лукашэнка: Губернатары ў эпоху позняга Ельцына выратавалі саюз Беларусі і Расіі

БелТА

Беларусь і Расія дамовіліся актывізаваць рэгіянальнае супрацоўніцтва, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Пскоўскай вобласці Расіі Міхаілам Вядзернікавым, піша БелТА.

Ён адзначыў, што рэгулярна сустракаецца з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў і ў гэтыя дні ў яго адбылося ўжо некалькі такіх сустрэч. Губернатары разам з дэлегацыямі з розных абласцей Расіі прыехалі ў Беларусь на форум рэгіёнаў.

«Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі, што актывізуем рэгіянальнае супрацоўніцтва. Гэта вельмі важна, таму што (часта пра гэта кажу, практычна кожнаму губернатару) у свой час губернатары выратавалі саюз Беларусі і Расіі. Яшчэ падчас позняга Барыса Ельцына, калі гэты саюз нікому не патрэбны быў.

І толькі губернатары, наўпрост пайшоўшы на адносіны з Беларуссю, захавалі і выратавалі гэты саюз. У знак падзякі за гэта я заўсёды знаходжу час, каб сустрэцца з вашымі калегамі і абмеркаваць комплекс пытанняў ва ўзаемаадносінах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930