Знайсці
28.09.2020 / 09:463РусŁacБел

Хакейнага трэнера звольнілі за пазіцыю. Вось як падзякавалі яму суседзі

У мінулую сераду юнацкая зборная краіны па хакеі пазбавілася галоўнага трэнера: Аляксандр Румо сышоў са сваёй пасады. Спецыяліст стаў адным з нямногіх людзей у свеце хакея, хто адкрыта выказваў сваю пазіцыю з нагоды таго, што адбываецца ў краіне, піша TUT.by.

Румо каментаваў жорсткія сілавыя разгоны пратэстаў, казаў пра ўдзел тады яшчэ гендырэктара «Дынама» Дзмітрыя Баскава ў праўладных акцыях і падпісваў петыцыю за сумленныя выбары.

Яго суседзі не засталіся ўбаку і аддзячылі былому трэнеру, павесіўшы таблічку са словамі: «Аляксандр, мы вамі ганарымся. Грамадзянская пазіцыя і салідарнасць — гэта самае важнае, што ў нас сёння ёсць. Дзякуй».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера