Знайсці
27.09.2020 / 19:4029РусŁacБел

«Дасведчаны» Лукашэнка — «няспеламу» Макрону: Займіся справамі Францыі

Лукашэнка адказаў прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону на заявы датычна сітуацыі ў Беларусі. БелТА пацікавілася ў прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант яго рэакцыяй на нядаўнія заявы Макрона, зробленыя ім у інтэрв'ю выданню Le Journal du Dimanche. Ён, у прыватнасці, выказаў меркаванне, што ўлада ў Беларусі не можа прыняць «логіку дэмакратыі», быў уражаны «мужнасцю пратэстуючых» і зрабіў выснову, што «Аляксандр Лукашэнка павінен сысці ў адстаўку».

Вось, што адказаў Лукашэнка:

«Першае. Як прэзідэнт краіны, зыходзячы з прынцыпаў самога спадара Макрона (закладзеных у яго заяве-прызыве сысці ў адстаўку), хачу сказаць, што сам прэзідэнт Францыі, па ўласнай логіцы, павінен быў бы сысці ў адстаўку яшчэ два гады таму — калі на вуліцы Парыжа толькі пачалі выходзіць «жоўтыя камізэлькі». Гады ідуць, «камізэлькі» да гэтага часу на вуліцах, спадар Макрон на здзіўленне таксама дагэтуль на пасадзе, а Францыя стала краінай, дзе масавыя пратэсты сталі звыклай з'явай…

Акрамя «жоўтых камізэлек» таксама варта згадаць праблемы Францыі, што перыядычна ўзнікаюць з рухам BLM і мусульманскія пратэсты ў Марселі і Ліёне.

Падсумаваўшы ўсё гэта, Мінск жэстам добрай волі гатовы прапанаваць сябе ў якасці ўніверсальнай перамоўнай пляцоўкі, што даказала сваю эфектыўнасць — для мірнай перадачы ўлады любой з вышэйназваных груп.

Другое. Як вопытны палітык — няспеламу — хачу параіць спадару Макрону менш глядзець па баках і замест гэтага заняцца, нарэшце, унутранымі справамі Францыі. Хаця б пачаць вырашаць праблемы, якіх у краіне было нямала.

І, нарэшце, як чалавек хачу адзначыць, што, як здаецца нам тут, у Беларусі, Эмануэль Макрон занадта шмат увагі надае аднаму з экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. З улікам таго, што гэты экс-кандыдат — дама, французскі лідар рызыкуе да ўнутраных праблем Францыі атрымаць яшчэ і асабістыя — у сябе дома».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930