Знайсці
27.09.2020 / 18:528РусŁacБел

Пашынян не выключыў прызнання незалежнасці Нагорнага Карабаха

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ў парадку дня ўрада рэспублікі знаходзіцца пытанне аб прызнанні незалежнасці Нагорнага Карабаха. Пра гэта паведамляе карэспандэнт РБК.

Дэпутат ад фракцыі Нацыянальнага сходу Арменіі «Асвечаная Арменія» Эдмон Марукян задаў Пашыняну пытанне аб мэтазгоднасці і своечасовасці разгляду пытання аб прызнанні Арцаха (Нагорнага Карабаха) незалежным. Прэм'ер адказаў, што яно павінна абмяркоўвацца ў тым ліку і народам і трэба ўзважыць усе «за» і «супраць».

Па словах Марукяна, прызнанне незалежнасці Карабаха неабходна. «Арменія і армянскі народ не мае права адступаць. Адступаць ужо няма куды», — заявіў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера