Знайсці
27.09.2020 / 08:484РусŁacБел

Макрон прапанаваў Лукашэнку добраахвотна сысці са сваёй пасады

Аляксандру Лукашэнку варта добраахвотна сысці са сваёй пасады. Такую заяву зрабіў французскі лідар Эманюэль Макрон у інтэрв'ю газеце Le Journal du Dimanche, піша РБК.

Па словах Макрона, у Беларусі цяпер працягваецца крызіс аўтарытарнай улады, якая не здольная зразумець логіку дэмакратыі. «Відавочна, што Лукашэнка павінен сысці», — заявіў прэзідэнт Францыі.

Макрон распавёў, што размаўляў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным 14 верасня перад яго сустрэчай з Лукашэнкам у Сочы. «Я сказаў яму, што Расія павінна адыграць сваю ролю, і гэтая роля можа быць станоўчай, калі яна падштурхне Лукашэнку да павагі выбарчага права і вызвалення палітычных зняволеных», — растлумачыў прэзідэнт.

Макрон выказаў захапленне беларускімі дэманстрантамі, якія кожныя выхадныя выходзяць на пратэстныя акцыі. «Асаблівую павагу выклікаюць жанчыны, якія праводзяць шэсці кожную суботу», — адзначыў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930