Знайсці
26.09.2020 / 19:48РусŁacБел

«Усё было як у камп'ютарнай гульні»: курсант, які выжыў у катастрофе Ан-26, расказаў аб сваім выратаванні

20-гадовы курсант Вячаслаў Залачэўскі, адзіны, хто выжыў у катастрофе самалёта Ан-26 пад Чугуевам.

Харкаўскі губернатар Аляксей Кучар пагутарыў з 20-гадовым курсантам Вячаславам Залачэўскім, адзіным, хто выжыў у катастрофе самалёта Ан-26 пад Чугуевам, паведамляе Громадське.

«Сказаў, што ўсё адбывалася як у камп'ютарнай гульні: калі ён апрытомнеў, то ўбачыў, як гарыць яго таварыш. Дапамагаў тушыць полымя на тым хлопцы, які знаходзіўся ў шпіталі і, на жаль, сёння памёр», — пераказаў Кучар словы курсанта.

Кіраўнік вобласці распавёў, што хлопец усяго не памятае, таму што на час страціў прытомнасць. Калі прыйшоў у сябе, то вылез з-пад абломкаў самалёта і пачаў тушыць таварыша. У той жа час інфармацыю аб тым, што ён нібыта выскачыў з самалёта, хлопец не пацвердзіў.

Авіякатастрофа Ан-26 у Харкаўскай вобласці адбылася ўвечары 25 верасня. З 27 чалавек на борце (20 курсантаў Харкаўскага нацыянальнага універсітэта Паветраных Сіл і сем афіцэраў, яшчэ аднаго курсанта не дапусцілі да палёту) адразу пасля аварыі выжылі двое.

Адзін з іх (курсант са Львова) памёр у Харкаўскай бальніцы неадкладнай медыцынскай дапамогі, іншы (з Харкаўскай вобласці) знаходзіцца ў Харкаўскім вайсковым шпіталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031