Знайсці
26.09.2020 / 10:231РусŁacБел

Мінабароны Украіны назвала магчымую прычыну крушэння самалёта з курсантамі

Тэхнічная няспраўнасць, хутчэй за ўсё, стала прычынай крушэння самалёта Ан-26 пад Харкавам, паведаміў міністр абароны Украіны Андрэй Таран.

«Здарылася нейкая тэхнічная няспраўнасць. Што менавіта, будзем высвятляць. Не магу пакуль нічога расказаць пра вучэнні… Папярэднюю ацэнку зможам даць пасля расшыфроўкі чорнай скрыні», — адзначыў Таран.

Ваенна-транспартны самалёт Ан-26 пацярпеў крушэнне ў пятніцу ўвечары каля горада Чугуева Харкаўскай вобласці падчас навучальнага палёту. На борце знаходзіліся 27 чалавек: сем членаў экіпажа і 20 курсантаў, аднаго курсанта да палётаў не дапусцілі. Згодна са звесткамі офіса генпракурора, загінулі 25 чалавек, аднак Дзяржслужба па НС паведаміла, што на раніцу суботы пошукі яшчэ дваіх чалавек працягваюцца.

Двое курсантаў выжылі: яны паспелі выскачыць з самалёта ў апошні момант, іх шпіталізавалі ў цяжкім стане. Па факце крушэння распачалі справу па артыкуле аб парушэнні правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх, што прывяло да катастрофы і цяжкіх наступстваў.

«Па плане самалёт павінен быў зрабіць да 10 узлётаў і пасадак па 15 хвілін кожная, пачынаючы з 18:30 і да 23 гадзіны, адпрацоўваючы стандартную працэдуру навучання. Пасля кожнай пасадкі самалёт аглядаўся тэхнічнымі спецыялістамі і ўзлятаў зноў», — напісаў у суботу намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў Facebook.

Паводле яго слоў, камандзір карабля ўсяго налятаў каля 800 гадзін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930