Знайсці
22.09.2020 / 13:042РусŁacБел

Рада Еўропы: Праваахоўнікі Беларусі наўмысна жорстка абыходзіліся з людзьмі

У Радзе Еўропы заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць парушаць правы чалавека, паколькі іх выкананне — міжнародны абавязак Беларусі, піша Радыё Свабода.

«Беларусь не ёсць дзяржавай — удзельніцай Рады Еўропы, але яна, як і любая іншая краіна, не павінна ігнараваць свае міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека і нясе поўную адказнасць у выпадку парушэння гэтых правоў, асабліва калі гэта адбываецца сістэматычна», — сказана ў заяве прадстаўніцы Рады Еўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч.

«Міжнародная супольнасць, уключаючы Раду Еўропы, можа адыграць важную ролю, аб’яднаўшы свае намаганні і ўжыўшы захады, каб гэтыя парушэнні не засталіся беспакаранымі. Я вітаю ўсе зробленыя апошнім часам крокі, у прыватнасці, запуск Маскоўскага механізму АБСЕ (па стварэнні незалежнай маніторынгавай місіі для высвятлення фактаў адносна падзеяў у Беларусі)», — падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930