Знайсці
22.09.2020 / 12:376РусŁacБел

Амапавец адсудзіў у блогера Нехта 2500 рублёў, але наўрад ці іх атрымае

Суд Мінскага раёна вырашыў, што блогер Нехта зганьбіў гонар і годнасць супрацоўніка АМАПа Аляксея Кавалёва. Гісторыя атрымалася звышабсурдная.

Перад прэзідэнцкімі выбарамі хтосьці вываліў у тэлеграм «кампрамат» на Валерыя Цапкалу — на роліку дрэннай якасці чалавек, падобны да палітыка, адпачывае ў кампаніі дзвюх прастытутак.

Блогер Нехта пайшоў у атаку ў адказ і заявіў, што на відэа не Цапкала, а «акцёр» — кіроўца АМАПа Алег Кляменцьеў. Праз некалькі дзён блогер прызнаўся, што зблытаў сілавікоў, і напісаў, што насамрэч на порнавідэа іншы амапавец, Аляксей Кавалёў.

Вось гэты Кавалёў і падаў у суд на блогера. Тэарэтычна ён павінен атрымаць 2500 рублёў. Аднак блогер Нехта жыве ў Варшаве і прынцыпова ігнаруе патрабаванні беларускіх судоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031