Знайсці
22.09.2020 / 12:419РусŁacБел

Суд апраўдаў аднаго з затрыманых пасля Маршу справядлівасці

46-гадовага Леаніда Ш. (мужчына папрасіў не ўказваць імя) схапілі падчас зачысткі праспекта Незалежнасці пасля нядзельнага маршу.

«Я ў нядзелю быў ля Акадэміі Навук — ішоў купіць квіткі ў кінатэатры «Кастрычнік», хацеў жонку звадзіць. Гэта быў вечар, прыкладна 18:30.

Я падыходзіў да пераходу, там было шмат людзей. І раптам пад’ехалі аўтазакі, людзі пабеглі. Я ў шоку таксама пабег — а што было рабіць? Я разгубіўся і ўвогуле не чакаў такога развіцця падзей.

Усіх схапілі. Ну і мяне таксама».

Пасля Леаніда разам з іншымі затрыманымі даставілі ў Ленінскае РАУС.

«Склалі пратаколы, што я быў удзельнікам мітынгу, крычаў, супраціўляўся пры затрыманні. Я напісаў, што з пратаколам не згодны, што мяне ўзялі выпадкова, — кажа мужчына. — Але хачу адзначыць, што ў міліцыі адэкватна ставіліся, прапаноўвалі і ваду, і ў прыбіральню».

Пасля Леаніда адвезлі ў Жодзіна. У панядзелак быў суд.

«Я на судзе сказаў: у мяне заступнікаў няма, ні сведкаў, ні адваката. Буду абараняць сябе сам.

Суддзя выслухала мае паказанні, сказала, што яны адэкватныя і што з боку праваахоўчых органаў не хапае доказаў маёй віны. Мяне апраўдалі.

Усё было хутка, суд ішоў хвілін 10-15. На ім выслухалі толькі мяне, сведкі з боку міліцыі не выступалі.

Мяне вызвалілі, валанцёры сустрэлі і адвезлі дадому», — згадвае Леанід.

Як сам мужчына ставіцца да мітынгаў?

«Неспакойна сёння. Я не разумею, чым сітуацыя скончыцца, але хачу, каб усё разрулілася нарэшце. Галоўнае — мірным шляхам», — кажа Леанід.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930