Знайсці
22.09.2020 / 11:342РусŁacБел

Мужчыну, які збіў гітарыста «Ляпісаў» да комы, асудзілі на 5 гадоў

Сяргея Шукана, які збіў гітарыста «Ляпіса Трубяцкога» Руслана Уладыку, асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Прысуд быў агучаны 21 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Мужчыну прызналі вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці, піша Еўрарадыё.

Таксама падсудны павінен заплаціць маральную кампенсацыю сястры і маці музыкі — 10 000 і 30 000 рублёў. 

У каментары Еўрарадыё маці Уладыкі, Валянціна Пятроўна, сказала, што разлічвала на больш суровы прысуд — 10 гадоў, бо пракурор прасіў прызначыць 11. Да таго ж, сваякі Руслана лічаць, што нападнікаў было некалькі.

Само здарэнне адбылося больш за год таму. Увечары 6 ліпеня 2019-га гітарыста гурта «Ляпіс Трубяцкі» Руслана Уладыку знайшлі збітым у непрытомным стане каля бара на вуліцы Солтыса. Музыку шпіталізавалі, яму зрабілі некалькі аперацый. Аднак выратаваць Руслана дактары не змаглі. Ён паўгода прабыў у коме і 19 студзеня 2020 года памёр.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера