Знайсці
22.09.2020 / 10:551РусŁacБел

Нацбанк рэкамендаваў банкам не выплачваць дывідэнды ў 2021 годзе

Нацыянальны банк Беларусі праінфармаваў банкі аб магчымасці прымянення і на працягу 2021 года шэрагу контрцыклічных мер, якія дзейнічаюць да канца 2020 года для змякчэння ўплыву негатыўных фактараў на іх дзейнасць.

«На падставе праведзенага аналізу прынятае рашэнне аб наданні банкам магчымасці прымянення асобных контрцыклічных мер у 2021 годзе», — гаворыцца ў лісце НББ, які паступіў у адрас банкаў, з якім азнаёміўся «Інтэрфакс».

Адначасова НББ настойліва рэкамендаваў банкам адмовіцца ад выплаты дывідэндаў па выніках 2020 года.

Магчымасці па выкарыстанні банкамі контрцыклічных мер, у тым ліку і часткі змякчэння шэрагу наглядных патрабаванняў, зацверджаны пастановай НББ N298 ад 18 верасня 2020 года.

У лісце адзначаецца, што з улікам прынятых мер па падтрымцы банкаўскага сектара рэгулятар чакае ад банкаў прытрымлівання рэкамендацый, якія накіроўваліся ў сакавіку гэтага года. У прыватнасці, тады НББ рэкамендаваў банкам накіраваць у 2020 годзе прыбытак за 2019 год у рэзервовы і статутны капіталы і не выплачваць дывідэнды акцыянерам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера