Знайсці
22.09.2020 / 09:581РусŁacБел

У Гомелі вынеслі прысуд пары, што забіла двух сваіх нованароджаных дзяцей

Устаноўлена, што 37-гадовая жыхарка Жыткавіцкага раёна яшчэ ў 2014 і ў 2015 гадах схіліла да забойства нованароджаных дзяцей свайго 35-гадовага сужыцеля, піша Tut.by са спасылкай на Генпракуратуру.

Вядома, што пара любіла выпіць, абодва не працавалі, мужчына быў некалькі разоў судзімы за крадзяжы. Акрамя загінулых дзяцей, у той момант у сям'і выхоўвалася яшчэ чацвёра непаўналетніх. У маі іх прызнавалі як сям'ю ў сацыяльна небяспечным становішчы, аднак у 2015 годзе гэтую пастанову скасавалі.

Гомельскі абласны суд прысудзіў жанчыну да 23 гадоў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, мужчыну — да 23,5 года калоніі строгага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера