Знайсці
22.09.2020 / 08:067РусŁacБел

Як мільярдэр Абрамовіч фінансаваў сваіх супернікаў. Нечаканае адкрыццё FinCEN 

Уладальнік лонданскага «Чэлсі», расійскі мільярдэр Раман Абрамовіч таемна фінансаваў футбалістаў, якія не належалі яго камандзе, піша bbc.com.

Гэта выявіла журналісцкае расследаванне на аснове дакументаў FinCEN.

Прычым сярод згаданых гульцоў былі і тыя, якія выступалі супраць «Чэлсі» — напрыклад, перуанскі вінгер Андрэ Карылья, які ў Лізе чэмпіёнаў—2014 года гуляў супраць лонданцаў за партугальскі «Спортынг» (тады «Чэлсі» выйграў на выездзе, а дома згуляў з партугальцамі ўнічыю).

Раман Абрамовіч валодаў правамі на яго і іншых футбалістаў праз кампанію, зарэгістраваную на Брытанскіх Віргінскіх выспах.

Уцечка дакументаў («справаздачы падазроных аперацый»), названая FinCEN Files, паказала, што Раман Абрамовіч звязаны з афшорнай кампаніяй Leiston Holdings.

Яна займалася купляй правоў уласнасці на будучыя трансферы футбалістаў як «трэці бок» з - -за аперацый з наяўнымі — у Англіі гэта забаранілі яшчэ ў 2008 годзе, а ў міжнароднай практыцы — у 2015 годзе.

У той жа час Чэлсі меў права прыярытэтнага выкупу правоў на некаторых футбалістаў у Leiston.

Такім чынам падчас гульняў «Чэлсі» супраць «Спортынга» ў Лізе чэмпіёнаў у 2014 годзе Раман Абрамовіч быў фінансава зацікаўлены ў поспеху ўсіх сваіх гульцоў з лонданскага клуба, а таксама ў перуанцу Андрэ Карылью, які тады згуляў у абодвух матчах супраць «Чэлсі».

Усё гэта, як мінімум, можна разглядаць скрозь прызму канфлікту інтарэсаў.

Новыя адкрыцці па актыўнасці Абрамовіча з'явіліся на фоне яго чарговых буйных інвестыцый у «Чэлсі» ў гэтым годзе.

У новым наборы дакументаў FinCEN гаворка ідзе пра «падазроную актыўнасць» Рамана Абрамовіча ў 2016 годзе.

У прыватнасці пра больш чым 1 млрд даляраў «падазроных плацяжоў з удзелам фіктыўных афшорных кампаній».

Многімі з такіх кампаній валодае Раман Абрамовіч, гаворыцца ў справаздачах, і грошы проста цыркулявалі паміж імі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера