Знайсці
21.09.2020 / 18:591РусŁacБел

У Беларусі з'явіўся новы палітвязень

Праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова прызнаная палітычнай зняволенай.

17 верасня ў г. Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ «Вясна» Марфа Рабкова. Разам з Марфай быў затрыманы таксама яе муж Вадзім Жаромскі, які пазней быў вызвалены.

У кватэры, дзе яны жывуць, быў праведзены ператрус, вынятая тэхніка, асабістыя грошы і рэчы.

Марфа Рабкова з’яўляецца сяброўкай ПЦ «Вясна», каардынатаркай Валанцёрскай службы арганізацыі. У межах сваёй праваабарончай дзейнасці Марфа, разам з валанцёрамі ПЦ «Вясна», ажыццяўляла назіранне за правядзеннем мірных сходаў, прымала актыўны ўдзел у кампаніі незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары», удзельнічала ў дакументаванні сведчанняў катаванняў і іншых жорсткіх відаў абыходжання ў дачыненні да затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера