Знайсці
21.09.2020 / 21:416РусŁacБел

Як за 10 гадоў на Гродзеншчыне змянілася колькасць палякаў — ТАБЛІЦА

Паводле дадзеных перапісу-2019, у Беларусі жыве амаль 290 тысяч палякаў. Гэта трэцяя па велічыні нацыяльная супольнасць краіны.

Гродна. Фота Сяргея Гудзіліна

Рускіх у 2,5 разу больш, але яны расселеныя па тэрыторыі краіны больш раўнамерна і ні ў адным з раёнаў не ўяўляюць заўважную большасць.

З палякамі ж сітуацыя іншая — дзве траціны прадстаўнікоў гэтай нацыянальнай меншасці жыве на паўночным захадзе Гродзеншчыны.

Прычым у Воранаўскім раёне палякі па-ранейшаму складаюць абсалютную большасць насельніцтва — 76,7%.

Амаль ва ўсіх рэгіёнах, указаных у табліцы, доля палякаў зменшылася.

Выключэнне — Гродна. Тут палякі павялічыліся і ў працэнтах, і ў абсалютнай колькасці — на 13600 чалавек.

Агульная
колькасць насельніцтва (2019)
Доля беларусаў (2019)Доля палякаў (2019)Доля палякаў (2009)Колькасць палякаў (2019)
Воранаўскі раён24 тысячы17,5%76,7%80,8%19 тысяч
Шчучынскі раён36 тысяч49,8%42,2%46,4%15 тысяч
Лідскі раён135 тысяч54,5%32,4%35,3%44 тысячы
Гродзенскі раён50 тысяч60,8%30%33,6%15 тысяч
Ваўкавыскі раён68 тысяч67,5%23,2%25%16 тысяч
Зэльвенскі раён15 тысяч71,5%22,5%23,6%3 тысячы
Гродна356 тысяч66,4%21,9%19,7%78 тысячы
Бераставіцкі раён16 тысяч71,7%20,5%21,7%3 тысячы
Агулам па Гродзенскай вобласці1,027 мільёна68,3%21,7%21,5%223 тысячы

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031