Знайсці
21.09.2020 / 16:5014РусŁacБел

З'явіўся ТОП рэгіёнаў, у якіх больш за ўсё людзей лічаць беларускую мову роднай

Абласныя ўпраўленні Белстата апублікавалі рэгіянальную статыстыку аб колькасці жыхароў краіны, якія назвалі тую ці іншую мову роднай.

На гэта звярнула ўвагу карпаратыўнае выданне «Альфа-Банка».

Дзень вышыванкі. Фота Сяргея Гудзіліна

«Наша Ніва» налічыла 11 раёнаў, у больш за 80% назвалі беларускую мову роднай:

  1. Ганцавіцкі раён (90,8%)
  2. Столінскі (89,7%)
  3. Лунінецкі (88,2%)
  4. Ляхавіцкі (87,4%)
  5. Клецкі (85,7%)
  6. Іўеўскі (84,6%)
  7. Карэліцкі (83,8%)
  8. Івацэвіцкі (83,5%)
  9. Драгічынскі (83,2%)
  10. Капыльскі (83,2%)
  11. Янаўскі (82,8%)

На карце «Альфа-банка» таксама адзначаныя Пінскі і Баранавіцкі раён, аднак не ўлічаныя самі гарады. У цэлым жа беларускай мову ў якасці роднай назвалі 71,2% жыхароў Брэста і раёна, а таксама 77% жыхароў Баранавічаў і раёна.

Найменшы працэнт тых, хто назваў беларускую мову ў якасці роднай, зафіксаваны ў Добрушскім раёне (23,4%). Таксама нізкія значэнні на адваротным баку карты, у Браслаўскім раёне — 37,4%.

У буйных гарадах усходу краіны беларускую мову назвалі каля 40% жыхароў, у астатніх рэгіёнах лічба вышэйшая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031