Знайсці
21.09.2020 / 13:0810РусŁacБел

«Нашу Ніву» папярэдзілі пра тое, што Рэдакцыю чакае штраф за сітуацыю з раненнем Наталлі Лубнеўскай

Наташа Лубнеўская. Фота Дар'і Буракінай

Журналістка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская была параненая 10 жніўня — невядомы спецназавец стрэліў ёй у нагу з блізкай адлегласці. Крымінальная справа не заведзеная дагэтуль, Следчы камітэт усё яшчэ праводзіць «праверку».

38 дзён Наталля ляжала ў Бальніцы хуткай дапамогі, цяпер знаходзіцца на бальнічным дома. Пасля таго як яе выпісалі з бальніцы, яна атрымала першы бальнічны і перадала яго ў бухгалтэрыю.

Такая сітуацыя — з раненнем журналіста — для нас першая, і спадзяёмся, апошняя. Натуральна, алгарытмаў дзеяння ў такіх выключных сітуацыях у нас няма. Паколькі выпадак Наталлі можна трактаваць як «траўму на вытворчасці», бухгалтэрыя звязалася з «Белдзяржстрахам», каб высветліць, якія дакументы трэба ім прадаставіць.

Спецыялісты далі патрэбны спіс, але папярэдзілі, што ў любым разе па выніках разбіральніцтва «Наша Ніва» мусіць атрымаць штраф ад дзяржаўных органаў — бо своечасова не паведамілі пра здарэнне і не правялі ўласнае расследаванне.

Пакуль мы пачынаем перапіску з бальніцай і «Белдзяржстрахам», каб як мінімум давесці, што праверка Следчага камітэта працягваецца. Ніякіх дакументаў ад Дзяржаўнай інспекцыі працы ў Рэдакцыі пакуль няма.

«Ні выбачэнняў, ні крымінальнай справы на стралка, ні, прасцігоспадзі, кампенсацыі». Наташа Лубнеўская выходзіць з бальніцы пасля 38 дзён

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930