Знайсці
21.09.2020 / 12:3614РусŁacБел

Лукашэнка выказаўся аб вышэйшай адукацыі і патрыятызме ў медыцыне

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў беларускіх ВНУ трэба звярнуць увагу на выхаваўчы працэс. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, даючы згоду на прызначэнне рэктараў ў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце і медыцынскія ВНУ, перадае БЕЛТА.

«Мы даём бліскучую адукацыю. Нашы спецыялісты, якія атрымалі адукацыю ў Беларусі, цэняцца ва ўсім свеце. Мы заўсёды ахаем і охаем, і нават наша так званая апазіцыя плачацца, што ў нас ўцечка розумаў. Так што, дурняў бяруць за мяжу? Не, уцечка розумаў. Значыць, гэтыя розумы ёсць. Значыць, адукацыю добрую атрымалі і хтосьці едзе працаваць за мяжу», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час, звярнуў ён увагу, апошнія некалькі гадоў назіраецца адваротны працэс: у Беларусь вяртаюцца людзі, якія калісьці з'ехалі жыць і працаваць у іншыя краіны. «У нашым свеце наўрад ці кагосьці ўтрымаеш сёння. Утрымліваць трэба разумна, каб людзі шанавалі гэтую зямлю. А Акадэмія кіравання — там наогул мыш не павінна прапаўзці, там павінны быць патрыятычныя і адданыя дзяржаве і народу людзі. Я адмыслова папрасіў, каб гуманітарый узначальваў гэтую ВНУ. Нам вельмі не хапае патрыятызму ў нашых людзях», — лічыць ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта актуальна і для медыцынскіх ВНУ, бо яны «зацыкленыя на сваёй канкрэтнай справе». «І гэта правільна. Я таксама быў прыхільнікам, каб, груба кажучы, гісторыю КПСС чатыры гады запар не вывучалі і не здавалі экзамены.

Але калі мы ўжо першы-другі семестр праходзім гісторыю або на другім курсе яшчэ вывучаем гісторыю Беларусі, гэты курс трэба выкладаць як след», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930