Знайсці
21.09.2020 / 10:4818РусŁacБел

У «Двары перамен» у Мінску дзяўчына збіралася саскочыць з балкона 20-га паверха, яе выратавалі

Сёння на Смаргоўскім тракце, 1 [адзін з дамоў у «Двары перамен»], выратавалі дзяўчыну, якая стаяла за агароджай балкона на 20-м паверсе і крычала, што саскочыць, піша TUT.by.

Відавочца Вадзім жыве насупраць, ён распавёў, што ў 9:09 патэлефанаваў у 102, пачаў апісваць тое, што адбываецца, і заўважыў, што па верхніх паверхах ўжо падымаюцца двое сілавікоў у касках і поўным абмундзіраванні.

Фота Вадзіма

Вадзім расказвае, каля 9:20 прыехалі супрацоўнікі МНС.

— Калі пачалі надзімаць падушку («куб жыцця»), дзяўчына адцягнула ўвагу, і яе змаглі зацягнуць на балкон. Гэта было прыкладна ў 9:21. Супрацоўнікі з ёй да гэтага размаўлялі, мне падалося, што яна плакала.

У МНС пацвердзілі, што ратавальнікі выязджалі па выкліку на Смаргоўскі тракт, 1.

— Выязджалі, але наша дапамога не спатрэбілася, супрацоўнікі міліцыі зацягнулі яе ўнутр, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік МНС па Мінску Вольга Мельчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930