Знайсці
20.09.2020 / 14:476РусŁacБел

Асноўная частка крэдыту Беларусі ў 500 млн даляраў пойдзе на доўг перад «Газпрамам»

Большая частка крэдыту ў $500 мільёнаў, які Беларусь атрымае па лініі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), пойдзе на пагашэнне доўгу ў $330 мільёнаў перад расійскім «Газпрамам».

Пра гэта заявіў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў у інтэрв'ю праграме «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расія-1», піша «Свабода».

Раней Сілуанаў паведаміў журналістам, што Расія прадаставіць Беларусі крэдыт у два этапы — $1 мільярд у 2020 годзе і яшчэ $500 мільёнаў у 2021 годзе.

Пры гэтым у 2020 годзе палова крэдыту ($ 500 мільёнаў) будзе прадстаўлена па лініі ЕФСР, а другая палова — пры дапамозе міждзяржаўнага крэдыту. Для яго выдзялення патрэбныя заканадаўчыя папраўкі. Як толькі яны будуць прынятыя, пачнецца праца па прадстаўленні крэдыту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930