Знайсці
20.09.2020 / 13:2310РусŁacБел

Латушка заявіў, што ў найбліжэйшы час будуць звольненыя 30 дыпламатаў

Пра гэта экс-міністр культуры і экс-пасол напісаў у сваім тэлеграм-канале.

«30 беларускіх дыпламатаў будуць звольненыя ў найбліжэйшыя дні з дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь. Гэта дадатковыя звальненні да вызвалення ад пасад паслоў Беларусі ў Іспаніі, Латвіі, Славакіі.

Звальняюць супрацоўнікаў цэнтральнага апарата МЗС і замежных устаноў Беларусі пры Еўрапейскім Саюзе, Латвіі, Польшчы, Індыі, ААЭ і іншых краінах», — напісаў ён.

«Звальняюць нават адзінага дыпламата ў МЗС Беларусі, які валодае інданезійскай мовай, маладых беларускіх дыпламатаў, выпускнікоў МДІМА.

Прычыны звальнення: размяшчэнне супрацоўнікамі ў асабістых сацыяльных сетках сваёй грамадзянскай пазіцыі аб нязгодзе з фальсіфікацыяй выбараў і актамі гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку супрацоўнікаў АМАП, а таксама з-за адмовы фальсіфікаваць выбары.

Дзякуй Вам, дарагія калегі за вашу грамадзянскую пазіцыю!

«Гэта фактычна «чысткі» дыпкорпуса Беларусі. Пасля фіяска знешняй палітыкі Беларусі наступіў развал дыпламатычнай службы краіны. МЗС больш не лаяльны да адыходзячай улады!» — рэзюмаваў Латушка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера