Знайсці
20.09.2020 / 12:369РусŁacБел

«Два месяцы масавых дэманстрацый развянчалі міф Аляксандра Лукашэнкі»

Фота Надзеі Бужан

Сёння нядзеля. Усе мінулыя нядзелі пасля выбараў у Мінску і іншых вялікіх гарадах праходзілі масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць Аляксандра Лукашэнкі, яго палітыкі і фальсіфікацыі выбараў. У Мінску пяць нядзель запар на шэсці збіралася ад 150 да 300 тысяч чалавек.

Яны ахоплівалі ўвесь цэнтр сталіцы. Прычым колькасць дэманстрантаў мала залежала ад тактыкі ўладаў, якая мянялася.

У рэгіёнах беспрэцэдэнтныя акцыі пратэсту праходзілі не толькі ва ўсіх абласных гарадах, але і многіх райцэнтрах.

Пратэсты не спыніліся, нягледзячы на затрыманне пасля 9 жніўня як мінімум 10 500 чалавек. Дарэчы,

Усходняя Еўропа не ведала больш маштабных паліцэйскіх аперацый ад 1940-х гадоў. За паўтара месяца ў Беларусі праз турмы па палітычных матывах прайшло больш за 0,11% насельніцтва.

Можаце самі гэта спраецыраваць на любую іншую краіну.

На акцыі пратэсту двух апошніх месяцаў ў Мінску выходзіла прыкладна ў 6 разоў больш людзей, чым на самыя вялікія пратэсты ў ранейшыя гады. У рэгіёнах жа пратэстуе ў дзясяткі разоў больш людзей, чым у мінулыя гады. І ніколі раней пратэсты не трывалі так доўга.

Пры гэтым пратэсты носяць абсалютна мірны характар. Было ўсяго пара выпадкаў у першыя дні пасля выбараў у Брэсце, Пінску, Наваполацку і Мінску, калі дэманстранты ўжывалі сілу супраць сілавікоў, якія не давалі ім сабрацца, усе астатнія дэманстрацыі прайшлі выключна мірна.

Гэтая беспараўнаная ў гісторыі Беларусі пратэставая актыўнасць зруйнавала міф пра масавую падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. На самы вялікі мітынг у яго падтрымку ў Мінску 16 жніўня сабралася прыкладна ў 20 разоў менш людзей, чым на дэманстрацыю супраць яго ў той жа дзень,

хоць на пралукашэнкаўскі мітынг звозілі аўтобусамі і цягнікамі, пад аховай сілавікоў, а на пратэсты людзі збіраюцца самі, насуперак застрашванню.

Каментар Рэдакцыі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера