Знайсці
19.09.2020 / 17:3142РусŁacБел

Людзі ў балаклавах супраць жанчын. Амаль 400 затрыманых на Маршы ў Мінску ВІДЭА, ФОТА 

Сённяшні марш быў заяўлены як «бліскучы» — жанчын заклікалі прыходзіць на яго ў яскравай вопратцы, з яскравымі транспарантамі, упрыгожыўшы сябе бліскавінкамі.

Збор адбываўся а 15-й на Камароўцы.

Прыкладна 2000 дэманстрантак прайшлі вуліцамі Харужай, Багдановіча, Сурганава.

Каля ГЦ «Айсберг» да калоны пад'ехалі аўтазакі з сілавікамі. Яны адцяснілі жанчын да будынка і затрымалі амаль 400 удзельніц маршу. Трапіла ў аўтазак нават 73-гадовая Ніна Багінская.

Такім чынам, агульная колькасць затрыманых пасля выбараў 9 жніўня перавысіла 10 500 чалавек.

А ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі — каля 11 800 чалавек.

Жанчыны, якія засталіся на волі, сталі ў ланцуг салідарнасці ўздоўж вуліцы Сурганава. 

Фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930