Знайсці
18.09.2020 / 20:038РусŁacБел

На мінчанку завялі крымінальную справу за дзве літары на мемарыяле Тарайкоўскаму

25-гадовую Марыю Бабовіч затрымалі 9 верасня пасля таго, як яна напісала грунтоўкай дзве літары «Не» ў надпісе «Не забудзем» каля станцыі метро «Пушкінская». Цяпер дзяўчына на волі, але на яе завялі крымінальную справу за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці. «Гаррамаўтадору» нанесены ўрон больш чым на 10 тысяч рублёў, сказана ў дакументах. Піша TUT.BY.

9 верасня Марыю Бабовіч і яшчэ аднаго мінчука затрымалі каля станцыі метро «Пушкінская». Яны спрабавалі аднавіць мемарыял Аляксандру Тарайкоўскаму — надпіс на асфальце «Не забудзем».

Дзеянні дзяўчыны зафіксавала камера відэаназірання, міліцыянты адвезлі затрыманых у Фрунзенскае РУУС. Марыя кажа, што супраціву не аказвала, сілу ў дачыненні да яе не ўжывалі.

— Ноч з 9 на 10 верасня мы правялі ў камеры. Раніцай нас забраў оперупаўнаважаны, у мяне ўзялі паказанні, сказалі распісацца — там быў артыкул 339 КК РБ (хуліганства).

З пратаколам дзяўчына пагадзілася — у міліцыі было відэа, адмаўляць тое, што адбывалася, было бессэнсоўна. Копію пратаколу дзяўчына не атрымала.

З РУУС на ноч дзяўчыну вазілі ў гарадскі аддзел міліцыі, 11 верасня вярнулі ў Фрунзенскі РУУС. Следчы адпусціў падазраваную, пазней яе зноў выклікалі даваць паказанні. Тады дзяўчына ўбачыла, што ў пастанове пазначаны іншы артыкул — 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) КК РБ.

У пастанове сказана, што Марыя Бабовіч і малады чалавек наносілі надпіс на тратуарнай дарожцы, чым «здзейснілі псаванне маёмасці ў грамадскім месцы пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства».

Адзначаецца, што гэтыя дзеянні нанеслі матэрыяльны ўрон Гаррэмаўтадору Мінгарвыканкама на агульную суму 10 182 рублі 52 капейкі (больш 377 базавых велічынь).

Дзяўчыну шакуе выстаўлены крымінальны артыкул «за дзве літары» і велізарная сума шкоды. Паводле яе слоў, фарба, якой яны карысталіся — грунтоўка, яна лёгка змываецца вадой.

Адвакат Марыі Андрэй Мачалаў лічыць такую вялікую суму шкоды і крымінальны артыкул за падобныя дзеянні ціскам на ўдзельнікаў акцый. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера