Знайсці
18.09.2020 / 19:184РусŁacБел

«Распараджэнне зверху». Сучасны мастацкі тэатр, у якім служыць Дзяніс Дудзінскі, высяляюць з канцэртнай залы «Мінск»

Сучасны мастацкі тэатр высяляюць з канцэртнай залы «Мінск». Гэты тэатр — недзяржаўны. Ён ставіць злабадзённыя спектаклі, а адзін з яго вядучых акцёраў — Дзяніс Дудзінскі, які нядаўна адбываў суткі на Акрэсціна.

Фота з сацсетак Сучаснага мастацкага тэатра.

«Нас папярэдзілі, што дамова заканчваецца ў канцы верасня і працягваць яе нам не будуць. Сказалі, што распараджэнне зверху», — падзяліўся дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра Уладзімір Ушакоў.

25 верасня тэатру спаўняецца 16 год. Увесь гэты час артысты выступалі ў сценах канцэртнай залы «Мінск».

«Мы адкрываліся тут, малую сцэну спецыяльна пад нас рабілі», — з сумам успамінае дырэктар.

На гэтай сцэне тэатр паказвае апошнія спектаклі. 19 верасня — «Тарцюff», 25-га — «Дракон», 26-га — «Дзяніскавы расказы». На пастаноўкі яшчэ можна набыць квіткі.

Аператыўны каментар па сітуацыі ад адміністрацыі КЗ «Мінск» атрымаць не ўдалося.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930